Наши контакты:

smolevichi.ort@gmail.com

Школьнікі з Азярыцкай Слабады адсвяткавалі Багатуху

4 Октябрь 2023
 Октябрь 4, 2023

Багатуха ‒ народная назва свята Раства Прасвятой Багародзіцы. А для азярыцкаслабадскіх школьнікаў гэта яшчэ і традыцыйны школьны кірмаш, да якога вучні рыхтуюцца разам з бацькамі і настаўнікамі і абавязкова запрашаюць святара мясцовай Пакроўскай царквы айца Iаана ЯСЮКЕВІЧА.

«Традыцыя святкаваць менавіта Багатуху ў школе з’явілася каля 10 гадоў таму, ‒ расказаў айцец Іаан. ‒ Восеньскія кірмашы тут ладзіліся шмат гадоў і звычайна прыпадалі на кастрычнік. А святкаваць Багатуху менавіта ў суботу пасля Раства Багародзіцы сталі, калі дырэктарам школы працавала Вальга Чушанкова. Я ўнёс такую прапанову, і яна пагадзілася. А гэту назву кірмашу далі таму, што ў Вілейцы, адкуль я родам, свята Раства Багародзіцы называецца менавіта так. Сэнс у тым, што мы ўшаноўваем Бога і яго Маці за вялікае багацце ўраджаю. Таму гэта свята вучыць нас быць удзячнымі».

Як адзначае святар, такое мерапрыемства аб’ядноўвае і дзяцей, і бацькоў, і педагогаў, бо гэта іх сумесная праца. Разам рыхтуюць нумары-візітоўкі, гатуюць, аздабляюць сталы. А прыбытак па рашэнні дырэктара Марыны Бачыла дзеці пакідаюць сабе.

«Памятаю, як мой старэйшы сын даклаў гэтыя грошы да назбіраных раней і сказаў, што купіць сабе самакат. Так што ёсць у гэтым і эканамічнае выхаванне, бо дзеці разумеюць: каб зарабіць, трэба папрацаваць», ‒ падзяліўся святар.

Дарэчы, наступны кірмаш у Слабадзе адбудзецца на Пакроў, які ў гэтым годзе прыпадае на суботу, і на гэты раз свята аб’яднае ўвесь аграгарадок.

Автор: Анна Галковская

По материалам: Крынiца

Comments are closed.